Навіны раёна
26 верасня 2019 года
Бешанковіцкія пенсіянеры сустракалі «карысных» гасцей
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку» Бешанковіцкія актывісты Беларускай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сумесна з ратавальнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях аказалі шэфскую дапамогу шматдзетным сем'ям, ветэранам, інвалідам і пажылым людзям, якія з радасцю прымаюць такіх «карысных» гасцей .
Юныя ратавальнікі не толькі аказвалі пасільную дапамогу ва ўборцы ўраджаю, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, але і нагадвалі правілы пажарнай бяспекі ў побыце. На памяць ратавальнікі і дзеці ўручалі пажылым людзям наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажару.