Навіны раёна
16 лістапада 2019 года
Бешанковіцкія ратавальнікі правялі раённы квэст «Свая гульня»
Школьныя канікулы - самы бесклапотны час для ўсіх школьнікаў. Каб канікулы былі карыснымі і бяспечнымі, бешанковіцкія ратавальнікі правялі раённы квэст «Свая гульня» на базе Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры.
Камандам школ былі прапанаваны заданні на кемлівасць і спрыт, якія неабходна было выканаць на хуткасць. Сярод заданняў самымі цікавымі былі: знайсці «выратаваць тапельца», адгадаць мелодыю, скласці шыфроўку. Акрамя таго, ратавальнікі правяралі ў дзяцей веды правіл бяспекі і ўменне ўстанаўліваць пажарныя апавяшчальнікі, а бонусным заданнем для ўсіх каманд стала вызначэнне спраўнага вогнетушыцеля. Рабяты з задавальненнем прайшлі ўсе выпрабаванні, тым больш, што прызам за першае месца стаў «падарункавы сертыфікат» на экскурсію ў пажарную частку Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.