Навіны раёна
Бешанковіцкія ратавальнікі разгарнулі маштабную акцыю " Бяспечны Новы год!»
Напярэдадні навагодніх святаў з 2 па 28 снежня ратавальнікі разгарнулі маштабную акцыю " Бяспечны Новы год!", каб у чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі і папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.
Работнікі РАНС разам з юнымі памочнікамі пабываюць у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў агульнаадукацыйных установах, раённым цэнтры дзяцей і моладзі, доме сямейнага тыпу. Як з пажылымі людзьмі, так і са школьнікамі арганізатары акцыі правядуць гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, прадэманструюць відэафільмы і відэаролікі па тэматыцы АБЖ. Пры правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў з дзецьмі асаблівая ўвага будзе нададзена правілам выкарыстання піратэхнікі, правілам паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд і бяспекі падчас зімовых канікул.
Віншаванні ад ратавальнікаў і заклік выконваць правілы пажарнай бяспекі прагучаць на навучальных пляцоўках МНС у месцах масавага знаходжання людзей-плошчы, буйных гандлёвых аб'ектах, рынку.