Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 верасня 2023 года

Бешанковіцкія жывёлаводы рыхтуюць фермы да зімы

Сельгаспрадпрыемствы Бешанковіччыны завяршаюць падрыхтоўку жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду.
Паводле інфармацыі ДЛПУ "Бешанковіцкая раённая ветэрынарная станцыя", у сельгаспрадпрыемствах раёна для вырошчвання жывёлы задзейнічаны 29 жывёлагадоўчых ферм (або 68 памяшканняў): 11 ферм-у ДП "ПалітаддзелецАгра", 7-у ЗАТ "ААБ-Агра Наватар", 1-у ТАА «СушчаваАгра», па 5—у СУП «Свіціна» і СУП «Вядзерава».
Па стане на 14 верасня, 98,5 працэнта з іх ужо былі гатовы да ўтрымання жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд. 24 жывёлагадоўчыя памяшканні ў ДП "ПалітаддзелецАгра", 3 - у ТАА "Сушчава-Агра", 8 - у СУП "Свіціна" і 10 - у СУП "Вядзерава" прыведзены ў парадак, ачышчаны, вымыты, прадэзінфіцыраваны і пабелены, дзе неабходна, выканан бягучы рамонт сістэм угнойнавыдалення, вадапаення, даільнага абсталявання. На завяршэнне гэта важная работа і ў ЗАТ "ААБ-Агра Наватар", дзе жывёлу змяшчаецца ў 23 жывёлагадоўчых памяшканнях. Да зімы на ўказ аную вышэй дату былі гатовы 95,7 працэнта з іх.
"Зара"
Вярнуцца