Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 лютага 2020 года

Бешанковіцкія жывёлаводы ў ліку лепшых у вобласці.
14 лютага ў абласным цэнтры адбылася цырымонія ўшанавання лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны

     Дадзенае мерапрыемства праходзіла ў трэці раз. Свае віншаванні ўдзельнікам сходу адрасавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама М.М. Шарснёў і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці А. К. Ліневіч.

     Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства была і дэлегацыя Бешанковіцкага раёна, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч.

     На сцэну КЗ "Віцебск" у гэты дзень падняліся больш за 60 працаўнікоў вёскі, у тым ліку і два нашых землякі. Ганаровай граматы Віцебскага аблвыканкама ўдастоена аператар машыннага даення ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» І. П. Гайдукова. А праца аператара птушкагадоўчай фермы цэха «Бешанковічы» ААТ «Вітконпрадукт» Ю. А. Сапега адзначаны Падзякай аблвыканкама.

     Прафесія жывёлавода - адна з самых паважаных. Галоўнае багацце - гэта нашы працавітыя людзі, якія шануюць сваю малую радзіму і ўслаўляюць яе далёка за межамі раёна.

Кацярына Петухова, http://www.gztzara.by

Вярнуцца