Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 жніўня 2023 года

Бяспека на хлебных палях вышэй за ўсё

 
Уборачная з'яўляецца напружаным перыядам і спалучана з пэўнымі рызыкамі, адзін з якіх - пажары.
Узгаранні могуць здарыцца на любым з этапаў: жніво, перавозка, захоўванне. Каб такога не адбылося, аграрыям неабходна выконваць патрабаванні бяспекі. Наколькі адказна на месцах падыходзяць да гэтага пытання, правяраюць ратавальнікі.
Адзін з апошніх рэйдаў прайшоў з удзелам першага намесніка начальніка РАНС Алега Конюхава і намесніка начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксея Голуба. Ратавальнікі адправіліся з праверкай ва Ульскі дзяржаўны каледж імя Л. М. Даватара.
На сельгасугоддзях каледжа працавалі чатыры камбайны. Як і належыць, яны былі абсталяваныя вогнетушыцелямі з дзейсным тэрмінам эксплуатацыі. Не знайшлося пытанняў і да вадзіцеляў, якія перавозілі ўраджай з палёў.
Далей шлях правяраючых ляжаў на зернесушыльны комплекс, у месцы захоўвання ўраджаю, дзе таксама абышлося без парушэнняў. «Пажарную небяспеку ўяўляюць сабой і тэхналагічныя працэсы сушкі, ачысткі і захоўванні збожжа. Найбольш частай прычынай узнікнення пажараў і загаранняў з'яўляецца невыкананне рэжыму сушкі збожжа пры павышэнні тэмпературы цепланосбіта ў сушылках. Як правіла, гэта адбываецца ў выніку парушэння абслуговым персаналам устаноўленага тэхналагічнага рэгламенту працы сушылак, што прыводзіць да загарання збожжа, выхаду са строю абсталявання і часам знішчэння ўсяго механізаванага комплексу», - звярнулі ўвагу работнікі МНС.
Правяраючыя палічылі патрэбным у прафілактычных мэтах правесці з работнікамі, задзейнічанымі ва ўборачнай кампаніі, інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі, агучыць прыклады пажараў у месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур і падрабязна растлумачыць прычыны іх узнікнення.
 
Вярнуцца