Навіны раёна
4 мая 2020 года
БРСМ Бешанковіцкага раёна заклікае да ўдзелу ў патрыятычным праекце «Кветкі Вялікай Перамогі»
Чэлендж відэаролікаў «75 песень пра вайну», прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, стартаваў 24 красавіка ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога з'яўляецца яблыневая кветка і чырвона-зялёная стужка.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, галоўная ўмова - выканаць песню пра вайну пад акампанемент «жывым гукам» без мікрафона.
Удзельнікам прапануецца выканаць як песні пра вайну часоў 1941-1945 гадоў, так і кампазіцыі сучасных аўтараў, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. На відэа могуць прысутнічаць сольныя выканаўцы і песенныя групы ад 2 да 4 удзельнікаў.
Свае відэаролікі ўдзельнікі могуць дасылаць у афіцыйную групу Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ Укантакце, публікаваць у асабістых акаўнтах ў Instagram з хештегами # брсмво, # 75песеновойне, # беларусьпомнит. Аўтары лепшых работ будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і прызамі.
Вярнуцца

Спасылкі на відэа ўдзельнікаў для магчымага размяшчэння на рэсурсах СМІ: https://youtu.be/dZRT37jLrZc