Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

9 лютага 2024 года

«Чалавек года Віцебшчыны»: жыхарка Бешанковіцкага раёна Ніна Варахобка — у ліку лаўрэатаў ганаровага звання

Прэмія «Чалавек года Віцебшчыны» ўручаецца з 2009 года. Яе лаўрэатамі сталі больш за 700 чалавек паўночнага рэгіёна краіны — заслужаныя работнікі, чыя добрасумленнасць і самаадданасць з'яўляюцца прыкладам для ўсіх. Яшчэ паўсотні працаўнікоў розных сфер дзейнасці па выніках работы за 2023 год сталі ўладальнікамі гэтага ганаровага звання. Іх імёны ўжо вядомы.
Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым прадстаўнікам сваіх прафесій уручаць узнагароды. У ліку самых-самых у намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» і наша зямлячка — тэхнолаг аддзела грамадскага харчавання Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Ніна Варахобка.
Ніна Рыгораўна нарадзілася ў в. Ляскі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Полацкае кааператыўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум, дзе асвоіла ўсю тэхналогію прыгатавання ежы. За плячыма гэтай пазітыўнай жанчыны — доўгі працоўны шлях. Пачаўся ён у 1987 годзе з працы афіцыянтам гасразліковага аб'яднання прадпрыемстваў грамадскага харчавання Бешанковіцкага райспажыўсаюза. Тут жа Н.Р. Варахобка была прадаўцом трэцяй катэгорыі і працягнула працаваць пасля рэарганізацыі райспажыўсаюза ў райспажыўтаварыства. За 36 гадоў прафесійнай дзейнасці паспела папрацаваць прадаўцом крамы «Вікторыя» ЧУТП «Бердгандль», буфетчыкам 4 разраду рэстарана «Спадарожнік» аддзела грамадскага харчавання Бешанковіцкага райспажыўтаварыства. З 1998-га — тэхнолаг грамадскага харчавання аб'яднання прадпрыемстваў грамадскага харчавання райпо, якое пазней рэарганізавана ў адасобленае структурнае падраздзяленне грамадскага харчавання, затым далучана да райпо, а то ў сваю чаргу стала філіялам аблст.
Высокі ўзровень майстэрства Ніны Рыгораўны, прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву і раёна ацэнены па вартасці. Умелага, прынцыповага спецыяліста, які валодае вялікім вопытам работы, не раз адзначалі галіновымі ўзнагародамі спажывецкай кааперацыі раёна.
Асноўнымі прафесійнымі якасцямі Ніны Рыгораўны, як адзначана ў прадстаўленні да ўзнагароджання, з'яўляюцца высокая працаздольнасць і працавітасць, пунктуальнасць і надзейнасць. А гэта, як і ўзважаны падыход да прыняцця рашэнняў, здольнасць узяць на сябе адказнасць за вынік сваёй працы і калектыву ў цэлым, дарагога варта.
Нават нядоўгія зносіны паказваюць: Ніна Варахобка — сапраўдны лідар, які ўмее працаваць з людзьмі, аб'ектыўна ацэньваць работнікаў і вынікі іх дзейнасці. Такія людзі — галоўная каштоўнасць грамадства, яго працоўны авангард. Па-за працоўнай дзейнасці Ніна Рыгораўна значную ўвагу надае выхаванню беражлівых і адказных адносін калег да здароўя, любові і павагі да працы. Ветлівая, тактоўная ў адносінах да падначаленых. Падтрымлівае ў калектыве атмасферу ўзаемапавагі і добразычлівасці, не дапускае канфліктных сітуацый. Таварыская, дысцыплінаваная, ініцыятыўная, патрабавальная да сябе і іншых. Строга выконвае працоўную дысцыпліну. Гэтым Н.Р. Варахобка заслужыла свой аўтарытэт і павагу. А яшчэ яна настаўнік моладзі, прымае актыўны ўдзел у павышэнні прафесійнага ўзроўню маладых работнікаў, паказваючы прыклад актыўнай, добрасумленнай працы, выканання працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Ніна Рыгораўна ўмела вырашае пытанні, звязаныя з фінансавай дзейнасцю спажывецкага таварыства. Тэмп росту рознічнага абароту грамадскага харчавання за 11 месяцаў 2023 года склаў 107,7%.
Такі вынік — не імгненны трыумф, гэта бясцэнны вопыт, напрацаваны гадамі. Так па «цаглінцы» кожны чалавек стварае падмурак дабрабыту вобласці, каб жыццё стала лепш.
"Зара"

 

Вярнуцца