Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 снежня 2019 года

Чым пагражае пакіданне кіроўцам месца ДТЗ?

Не адзінкавыя выпадкі пакідання кіроўцамі месцаў ДТЗ і неаказанне дапамогі пацярпелым. Як паказвае статыстыка за 10 месяцаў бягучага года, на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 26 ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія ўцяклі з месцаў здарэнняў.

Здарыліся трагедыі забралі жыцці 4 чалавек. Што немалаважна, вадзіцелі не схаваліся ад правасуддзя. Адно з такіх ДТЗ адбылося на Бешанковіччыне і таксама было раскрыта.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да двух гадоў.

У адпаведнасці з артыкулам 317 Угалоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне ДПЗ, што пацягнула смерць або прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, прадугледжана адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў. Свядомае пакіданне ў небяспецы чалавека згодна з часткай 3 артыкула 159 УК Рэспублікі Беларусь караецца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў або пазбаўленнем волі тэрмінам да 3 гадоў.
Вярнуцца