Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 красавіка 2020 года

Да ведама транзітных перавозчыкаў

Паважаныя вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў дзяржавы - члены Еўрапейскага саюза і Ўкраіну!

   Паміж двума пунктамі перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у месцах, устаноўленых заканадаўствам, вы абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, па вызначаным пераліку. Дадзеная інфармацыя выдаецца супрацоўнікамі Транспартнай інспекцыі і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь пры перасячэньні мяжы.

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, якi iдзе за днём уезду на яе тэрыторыю. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі немагчыма выкананне названага тэрміну, абумоўленага аварыяй (паломкай) транспартнага сродку, а таксама разгрузкай, перагрузкай (перавалкай) грузу, заменай транспартнага сродку, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.

  Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў транзітных транспартных сродкаў з разуменнем ставіцца да дадзеных мераў і рэкамендуе загадзя планаваць маршрут перамяшчэння.
Вярнуцца