Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 сакавіка 2024 года

Да вырашэння праблемы падтаплення ўчасткаў у завулку Авангардны ў Бешанковічах падключыліся раённыя службы

Пра тое, што практычна кожную вясну жыхары завулка Авангардны ў райцэнтры пакутуюць ад паводкавых вод, падчас нядаўняй «прамой лініі» кіраўніку раёна Галіне Унуковіч распавёў мясцовы жыхар. Тады былі маразы, пытанне не стаяла востра, але пенсіянер загадзя папрасіў Галіну Уладзіміраўну звярнуць увагу на іх праблему і ў выпадку, калі вада зноў пачне прыбываць, дапамагчы ў яе вырашэнні.
І вось у сувязі з усталяваным цёплым надвор'ем участкі на дадзенай вуліцы апынуліся падтопленымі, размываецца і дарога.
Старшыня райвыканкама асабіста выехала на месца, сюды прыбылі і кіраўнікі зацікаўленых служб. Сітуацыю вывучылі, пагаварылі з жыхарамі дамоў, выслухалі іх меркаванне.
Прычына штогадовых падтапленняў відавочная - яно тлумачыцца тым, што дамы ў дадзеным мікрараёне размешчаны ў ніжняй частцы схілу, паводкавыя воды сцякаюцца сюды з вуліц, што знаходзяцца вышэй. Зразумела, кірунак плыні вады не зменіш, але пакідаць людзей сам-насам з іх праблемай нельга. Таму было прынята рашэнне штучна адвесці ваду з участкаў. Гэтымі працамі зоймуцца «Бешанковіцкі камунальнік» і Бешанковіцкае ПМС.
Больш фота «Зара»

 

 

 

Вярнуцца