Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 снежня 2019 года

Дабрачыннае свята чакае гасцей

Навагодняя рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала 9 снежня. Штогод падчас дабрачыннай кампаніі кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай улады, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

Цяперашняя акцыя будзе доўжыцца да 10 студзеня. Цэнтральная падзея - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У ім возьмуць удзел 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Катэгорыі дзяцей розныя - ад пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў да рабят, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў і іншых. Прыемна, што сярод удзельнікаў ёсць жыхары Бешанковіччыны.

Як паведаміла рэдакцыі метадыст вучэбна-метадычнага комплексу аддзела па адукацыі І.В.Курмель, пабываць на галоўнай ёлцы краіны 23-24 снежня пашчасціць тром дзецям. Гэта Аляксандр Абіяка, вучань Каранеўская СШ. Хлопчык выхоўваецца ў прыёмнай сям'і. Таксама ў сталіцу адправіцца Ясенія Аўчыннікава, вучаніца СШ №1 г.п.Бешанковічы, уладальніца дыплома 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Відэапасланне ветэрану». Трэці шчасліўчык - Дзмітрый Протас, прадстаўнік Бачэйкаўскай СШ. Дзмітрый заваяваў дыплом II ступені ў рэспубліканскім конкурсе экалагічных праектаў «Зялёная школа», актывіст, удзельнік і прызёр раённых і абласных алімпіяд.

Дабрачыннае свята пройдзе таксама на абласным і на раённым узроўні. Напрыклад, 27 снежня ў канцэртнай зале "Віцебск" губернатарская ёлка збярэ 950 дзяцей з усіх гарадоў і раёнаў вобласці, 25 з іх - нашы землякі. 26 снежня навагодняе свята адбудзецца ў Бешанковічах. У ім змогуць прыняць удзел больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчынак.
Вярнуцца