Навіны раёна
23 ліпеня 2019 года
ДАІ Бешанковіччыны ўзмацніла кантроль за мотатранспартам
З 24 па 31 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, мэтай якога з'яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.
На час мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарта і іншых двухколавых транспартных сродкаў.