Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 ліпеня 2021 года

ДАІ Бешанковіцкага раёна правядзе Адзіны дзень бяспекі «Набіраючы хуткасць - не спыні жыцьцё!"

Заўтра, 30 ліпеня, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Набіраючы хуткасць - не спыні жыццё!". Ён прысвечаны прафілактыцы ДТЗ па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў.

 Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км / г штраф складзе ад 1 да 3 базавых велічынь, ад 30 да 40 км/г - ад 3 да 10 б.в., за перавышэнне больш чым на 40 км/г - ад 8 да 12 б.в. За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці вадзіцелі наогул могуць пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да аднаго года.

Многія вадзіцелі не жадаюць вучыцца на чужых памылках, і кожныя суткі знаходзяцца аматары высокіх хуткасцяў, якія рызыкуюць папоўніць зводку ДТЗ. Выпраўляючыся ў дарогу, неабходна памятаць адну простую ісціну: заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца!
Вярнуцца