Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 мая 2022 года

ДАІ Бешанковіцкага раёна заклікае зрабіць лета бяспечным

Кожную апошнюю пятніцу месяца ў рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Сёння, ён пройдзе пад дэвізам: "Зробім лета бяспечным разам!" і прысвечаны прафілактыцы траўматызму непаўналетніх, праблеме забеспячэння іх бяспекі на дарозе.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў чарговы раз наведаюць установы адукацыі, а таксама працоўныя калектывы, дзе яшчэ раз растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, адказнасць за парушэнні ПДР, нагадаюць аб важнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце.

Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем колькасці перавозак дзяцей да месцаў адпачынку і аздараўлення інспектары растлумачаць правілы бяспекі перавозкі непаўналетніх. У аўтамабілі дзіця павінна знаходзіцца ў адмысловай утрымлівальнай прыладзе, якая адпавядае яго вазе і росту! Автокресло ці бустер важна правільна ўсталяваць у аўтамабілі. Дзіцяці трэба абавязкова надзейна прышпіліць унутранымі рамянямі бяспекі аўтакалыскі або крэсла. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў або вышэй за 150 см павінны быць прышпілены стандартнымі рамянямі бяспекі. Недапушчальна, каб дзеці стаялі падчас руху ў аўтамабілі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў узмацніць кантроль за дзецьмі, нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам правілы бяспечных паводзін, у тым ліку ў двары. У нашых сілах разам зрабіць лета бяспечным!
Вярнуцца