Навіны раёна
16 кастрычніка 2023 года
ДАІ: на Бешанковіччыне праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах да перавозчыкаў пасажыраў
З 16
па 30 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў
адносінах перавозчыкаў пасажыраў якія здзяйсняюць нерэгулярныя перавозкі.
Штогод
з надыходам восеньскага перыяду пачашчаюцца дарожна-транспартныя здарэнні з
загінуўшымі і пацярпелымі ў іх удзельнікамі дарожнага руху. Пры гэтым асаблівую
важнасць набывае пытанне гарантавання бяспекі дарожнага руху пасажыраў транспартных
сродкаў.
Нягледзячы
на зніжэнне агульнай колькасці дарожна-транспартных здарэнняў па віне
вадзіцеляў транспартных сродкаў (з 355 да 320) і параненых у іх грамадзян (з
403 да 353), у такіх ДТЗ назіраецца значнае павелічэнне колькасці загінуўшых
удзельнікаў дарожнага руху (з 48 да 56) і учыненне іх вадзіцелямі ў нецвярозым стане (з 5 да 9).
Аналіз
дарожнай абстаноўкі ў вобласці сведчыць аб тым, што часта вадзіцель і пасажыры
транспартнага сродку грэбуюць мерамі пасіўнай бяспекі, што ва ўмовах ДТЗ з'яўляецца адной з прычын атрымання імі цялесных пашкоджанняў.
Паважаныя вадзіцелі, помніце, ваша
бестурботнасць можа каштаваць жыцця не толькі вам, але і пасажырам. Бяспечных
вам дарог!