Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 кастрычніка 2023 года

ДАІ: на Бешанковіччыне праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах да перавозчыкаў пасажыраў

З 16 па 30 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах  перавозчыкаў пасажыраў якія здзяйсняюць нерэгулярныя перавозкі.
Штогод з надыходам восеньскага перыяду пачашчаюцца дарожна-транспартныя здарэнні з загінуўшымі і пацярпелымі ў іх удзельнікамі дарожнага руху. Пры гэтым асаблівую важнасць набывае пытанне гарантавання бяспекі дарожнага руху пасажыраў транспартных сродкаў.
Нягледзячы на зніжэнне агульнай колькасці дарожна-транспартных здарэнняў па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў (з 355 да 320) і параненых у іх грамадзян (з 403 да 353), у такіх ДТЗ назіраецца значнае павелічэнне колькасці загінуўшых удзельнікаў дарожнага руху (з 48 да 56) і учыненне іх вадзіцелямі ў нецвярозым стане (з 5 да 9).
Аналіз дарожнай абстаноўкі ў вобласці сведчыць аб тым, што часта вадзіцель і пасажыры транспартнага сродку грэбуюць мерамі пасіўнай бяспекі, што ва ўмовах ДТЗ з'яўляецца адной з прычын атрымання імі цялесных пашкоджанняў.
Паважаныя вадзіцеліпомніце, ваша бестурботнасць можа каштаваць жыцця не толькі вам, але і пасажырам. Бяспечных вам дарог!

Вярнуцца