Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 сакавіка 2019 года

ДАІ ўзмацняе кантроль падчас правядзення вясновых палявых работ

         З 5 сакавіка па 24 красавіка 2019 года, у перыяд вясновых палявых работ, інспектары ДАІ Бешанковіцкага раёна ўзмацняюць кантроль за перамяшчэннем сельгастэхнікі і іншага буйнагабарытнага цяжкавагавага транспарту па дарогах, асабліва ў цёмны час сутак. Прычына - сезонныя змены надвор'я і іншых дарожных умоў, а таксама пачашчэнне выпадкаў цяжкіх ДТЗ з падобнай тэхнікай.
           Адначасова праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу па пытаннях бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху.
           У бліжэйшы час будуць абследаваны ўсе сельгаспрадпрыемствы на прадмет выканання допускаў да ўдзелу ў дарожным руху кіроўцаў і транспартных сродкаў, адпаведнасці аўтамабіляў, трактароў, самаходных машын, прычапнога і навяснога абсталявання тэхнічнай дакументацыі завода-вытворцы, а таксама абсталявання тэхнікі светлавяртальнай маркіроўкай і знешнімі светлавымі прыборамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Пры выяўленні парушэнняў праезду буйнагабарытных і (або) цяжкавагавых транспартных сродкаў супрацоўнікі ДАІ выдадуць прадпісанні кіраўнікам арганізацый з наступным кантролем іх выканання, а таксама інфармаваннем пра такія факты Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
           Парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (як кіроўца, так і службовая асоба).
Вярнуцца