Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 верасня 2022 года

ДАІ ўзмацняе кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму на дарогах Бешанковіччыны

Аднымі з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, што цягне за сабой значны цяжар наступстваў.

З мэтай прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы аварыйнасці і стабілізацыі дарожнай абстаноўкі ў перыяд з 28 па 29 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіцкага раёна правядзе прафілактычныя мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне ДТЗ, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму.

Таксама ДАІ нагадвае, што за гэтыя парушэнні прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

Паважаныя кіроўцы, за рулём правільна ацэньвайце дарожнае становішча, выбірайце бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, будзьце максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак, калі найболей верагодны наезд на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Абдумвайце кожны свой манеўр, і перш чым здзяйсняць абгон, неаднаразова пераканаецеся ў яго бяспецы.
Вярнуцца