Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

18 кастрычніка 2022 года

ДАІ з 18 па 28 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Захавай сабе жыццё!"

З 18 па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Захавай сабе жыццё!" па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, а таксама для папулярызацыі выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

У студзені-верасні 2022 года па рэспубліцы знізілася колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў (з 714 да 675), параненых (з 594 да 564) і загінуўшых (са 118 да 109) у іх людзей. Большасць (82 са 109) загінуўшых атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак. Разам з тым, ва ўмовах скарочанага светлавога дня і пагаршэння ўмоў надвор'я толькі за першы тыдзень кастрычніка бягучага года адбылося 27 ДТЗ, у якіх 3 пешаходы загінулі і 24 атрымалі траўмы.
Вярнуцца