Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 верасня 2023 года

Дапамажы сябе заўважыць! 29 верасня ДАІ Бешанковічы правядзе Адзіны дзень бяспекі

Пад такім дэвізам 29 верасня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі па ўсёй краіне. Асноўнай яго мэтай з'яўляецца напамін аб важнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту.
У сувязі з надыходам восені вырасла рызыка здарэнняў з удзелам пешаходаў. Небяспечна рухацца па абочыне і ўздоўж праезнай часткі, а ўжо тым больш перасякаць яе ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці, паколькі пешаход бачыць транспарт, які рухаецца, дзякуючы ўключаным фарам, а кіроўца можа і не заўважыць пешахода.
Вялікая колькасць ДТЗ у гэты перыяд учыняюцца ў цёмны час сутак або ва ўмовах абмежаванай бачнасці. У дні, калі дарожнае становішча ўскладняюць дажджы і туманы, сітуацыя толькі пагаршаецца. Вадзіцелі проста не бачаць чалавека, які знаходзіцца на праезнай частцы. У большасці выпадкаў такія дарожныя здарэнні заканчваюцца для іх удзельнікаў трагічна. Гэта адбываецца таму, што з месца кіроўцы ўсе цёмныя аб'екты, якія не маюць актыўнага святла, на праезнай частцы цалкам зліваюцца з цемрай і становяцца практычна нябачнымі. Для кіроўцы, які сядзіць за рулём, гэтая праблема ўскладняецца яшчэ сляпучым святлом фар ад сустрэчнага патоку аўтамабіляў. Каб засцерагчы сябе, неабходна выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы. Прынцып іх дзеяння заснаваны на тым, што святло, пападаючы на рабрыстую паверхню з адмысловага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца. Але проста насіць флікер не дастае, важна каб кіроўца ўбачыў Вас і падчас зрэагаваў. Іх лепш за ўсё насіць адначасова два ці больш, на правай і левай руцэ.
Самы дзейсны флікер - жоўтага ці белага колеру. Памятайце! Каб любая прысутнасць чалавека на начной дарозе была бяспечнай, ён павінен максімальна сябе пазначыць!
Вярнуцца