Навіны раёна
28 мая 2024 года
Дарогу да жывой вады! Бешанкавічан хвалюе стан лясной дарогі, якая вядзе да крыніцы
Камфорт, створаны наяўнасцю
цэнтралізаванага водазабеспячэння, уласнай свідравіны ў двары, напэўна, ніколі
цалкам не заменіць адчуванне яднання з прыродай, якое адчуваеш, спатольваючы
смагу жыватворнай вадой з простага вясковага калодзежа або натуральнай прыроднай
крыніцы. Аматараў выпіць крынічнай вады нямала сярод бешанкавічан.
Крынічка ж у ваколіцах раённага цэнтра (недалёка ад Ніжняга Крывіна) карыстаецца папулярнасцю не толькі ў мясцовых, сюды назапасіцца крышталёва чыстай і смачнай вадой зазіраюць і жыхары абласнога цэнтра. Адпачыць ад гарадскога шуму, адасобіцца ў цішы соснаў і елак, палюбавацца прыгажосцю лісцянага лесу — крыніца дорыць людзям не толькі чыстую ваду, але і радасць зносін з прыродай. Гэта не проста крыніца пітной вады, а жывая нітка, што звязвае нас з мінулым і будучыняй.
Некаторы час таму неабыякавыя землякі вырашылі ўладкаваць доступ да крыніцы. Многія пагадзіліся — справа патрэбная, важная. Да працы прыступілі талакой. Камунальнікі вырабілі лесвіцу, даглядаць за ёй дапамагае лясгас, дарожная служба выдзеліла грэйдэр, каб прывесці ў парадак пад'язную дарогу. Свой уклад унеслі эколагі, многія бешанкавічае, хто і што мог: набыць фарбу, пафарбаваць парэнчы... Крыніца змянілася. На вынік сумесных намаганняў люба-дорага паглядзець!
Аднак днямі ў рэдакцыю зазірнула жыхарка райцэнтра Аляўціна Паўлоўская, якая папрасіла журналістаў звярнуць увагу на лясную дарогу, якая вядзе да крыніцы. "Ямка на ямцы, немагчыма праехаць, ды і саму лесвіцу не перашкаджала б падправіць", — наракала жанчына.
Па гарачых слядах выехалі на месца. Так, сапраўды, пад'язная дарога была не ў лепшым стане і патрабавала гаспадарскай рукі. Што тычыцца спуску да вады, то тут можна і паспрачацца, за ім даглядаюць, гэта відавочна. Звязаліся з раённымі службамі, якія калісьці ўжо аказвалі дапамогу ў добраўпарадкаванні прыроднай крыніцы. Дырэктар Бешанковіцкага лясгаса Мікалай Серабро паведаміў, што працаўнікі прадпрыемства па меры неабходнасці дапамагаюць клапаціцца пра крынічку, але не маюць адпаведнай тэхнікі, каб прывесці ў парадак дарогу. Не знаходзіцца яна на балансе і ў філіяла "Бешанковіцкае ДРБУ №110" КУП "Віцебскаблдарбуд". "Калі просяць аб дапамозе, мы не адмаўляем, — кажа дырэктар філіяла Аркадзь Гушча. - Як толькі будзе заяўка, адправім грэйдэр".
Спадзяемся, службы дамовяцца паміж сабой. Хацелася б, каб такія крышталёва чыстыя крыніцы роднай зямлі па-ранейшаму заставаліся добраўпарадкаванымі і радавалі сваіх наведвальнікаў.
"Зара"
Вярнуцца