Навіны раёна
Делегация Бешенковичского района приняла участие в областном фестивале «Дажынкі — 2019»
Цёпла сустракалі браслаўчане ўдзельнікаў фестывалю падчас святочнага шэсця, утварыўшы жывы калідор на працягу ўсяго шляху. Годна прадстаўляла Бешанковіччыну ў калоне дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта А. А. Булаўкіным. Яркасці і ўрачыстасці ёй надавалі ўдзельнікі ансамбля барабаншчыц «Рытм» і творчага калектыву «Весялуха».
Цырымонію ўшанавання герояў жніва на галоўнай святочнай пляцоўцы адкрыў старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў. Падводзячы вынікі сельскагаспадарчага года, Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што ў вобласці, нягледзячы на капрызы надвор’я, вырашчаны добры ўраджай збожжавых, агародніны. І ўсё гэта дзякуючы людзям, якія напружана і карпатліва працавалі на працягу года. Лепшыя раёны, сельгаспрадпрыемствы і хлебаробы атрымалі прызы і падарункі. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта адзначана праца нашага земляка – вадзіцеля ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Івана Духовіча.
Свята ў Браславе завяршылася, чарговыя абласныя «Дажынкі» прыме Віцебск. Спадзяёмся, што скарбонка ўзнагарод нашага раёна ў наступным годзе абавязкова папоўніцца.