Навіны раёна
4 чэрвеня 2020 года
Для большай бяспекі: ДАІ Бешанковіцкага раёна ўзмоцніць кантроль за рухам на трасе М3
Масіраваная адпрацоўка трасы М3 Мінск - Віцебск будзе праведзена супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі 5 і 6 чэрвеня. Мэта дадзенага мерапрыемства - узмацненне дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, захаванне жыцця і здароўя жыхароў Бешанковіччыны.
Вярнуцца
У гэтыя дні дзяржаўтаінспэктары будуць актыўна ўзаемадзейнічаць з супрацоўнікамі дарожнай, камунальнай службаў, а таксама з іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць работу на дарозе ў цёмны час сутак па неадкладнаму інфармаванню ДАІ пра знаходжанне на дарозе ўдзельнікаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення. Такая форма работы практыкуецца супрацоўнікамі ДАІ даўно і прыносіць свае вынікі. Толькі за пяць месяцаў бягучага года па інфармацыі дарожных службаў былі выяўлены тры нецвярозыя пешаходы. Будзем спадзявацца, што гэта выратавала не адно чалавечае жыццё.