Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 мая 2022 года

Для выпускнікоў школ Бешанковіцкага раёна празвінеў апошні званок

Сёння ва ўсіх школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, якія адзначылі сабой заканчэнне навучальнага года. У гэтым 2022-м у дарослае жыццё адправяцца 64 адзінаццацікласнікі, 129 школьнікаў атрымаюць атэстат аб базавай адукацыі.





































У кожнай установе адукацыі свята адзначаюць па-свойму, але яно заўсёды напоўнена яркімі фарбамі. Кветкі, паветраныя шары, усмешкі рабят, песні, школьны вальс і добрыя пажаданні - галоўныя атрыбуты кожнай урачыстасці. Па выніках навучальнага года граматамі і падарункамі былі адзначаны дзеці, якія дасягнулі найлепшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі розных раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. У кожнай школе прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, шматлікія шэфы.



Так, СШ №1 райцэнтра ў ліку ганаровых гасцей была намеснік старшыні райвыканкама Т. І. Ждановіч. Таццяна Іванаўна падзякавала педагогам за іх самаадданую працу, высокі прафесіяналізм, выпускнікам пажадала знайсці сваё пакліканне ў жыцці і стаць карыснымі роднай краіне. Шмат цёплых слоў прагучала ў той дзень ад іншых гасцей, педагогаў, бацькоў, вучняў. Як сімвал развітання са школай, прагучаў апошні званок…

Вярнуцца