Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 студзеня 2022 года

Добрая навіна - у Бешанковічах ААТ «Белаграпрамбанк» плануе ўстаноўку новага банкамата

Пытанне, звязанае са зняццем наяўных грашовых сродкаў, пракаментавала дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №203 філіяла 215 ААБ «Беларусбанк» г. п. Бешанковічы Вольга Уладзіміраўна Невельская:

- У банкамаце «Беларусбанка» на Карла Маркса, 11 з пачатку студзеня па выходных днях грошы былі заўсёды. Нараканняў ад кліентаў да нас не паступала. Да таго ж у нядзелю мы працуем. Зняць патрэбную суму з 8.30 да 13.30 можна і ў самім банкаўскім цэнтры. Акрамя гэтага (і такая інфармацыя была апублікавана ў 97-м нумары "Зары" ад 10 снежня) у Бешанковічах зняць наяўныя заўжды можна ў гандлёвым павільёне "Ганна" на Маладзёжнай, у кіёску "Саюздрук", размешчаным каля Дома побыту, а таксама ў ІП Чаўрызаў А. С. на другім паверсе будынка пошты (у ветаптэке і насенні).

Да паслуг жыхароў раёна і банкамат ААТ "Белаграпрамбанк", размешчаны побач, на вул. Карла Маркса, 13. Паводле інфармацыі начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг №206 у г. п. Бешанковічы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці Таццяны Пятроўны Бабаед, нараканняў ад насельніцтва на яго працу да іх не паступала. Грошай у банкамаце можа не быць толькі ў дзень выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемстваў, але такія перабоі аператыўна ўстараняюцца, не маюць сістэмнага характару. Зняць наяўныя заўсёды можна ў касе ЦБС, у тым ліку і ў суботу з 9 да 14 гадзін (яна ў супрацоўнікаў цэнтра працоўная), а таксама без камісіі ў банкамаце "Беларусбанка".

Добрая навіна - ААТ "Белаграпрамбанк" плануе ўстаноўку банкамата ў магазіне "Эдэльвейс".
Вярнуцца