Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 ліпеня 2023 года

Дыспансерызацыя на Бешанковіччыне: як прайсці і ў чым плюсы?

З пачатку бягучага года дыспансерызацыя насельніцтва ў нашай краіне праходзіць па новых стандартах і правілах. Задача дзяржавы ў асобе аховы здароўя - выявіць на ранніх стадыях іх развіцця наяўныя захворванні або фактары рызыкі да іх, вылечыць пацыента з мінімальнымі выдаткамі. Наш з вамі абавязак - не ўхіляцца ад прапанаванага агляду, адказна ставіцца да свайго здароўя.

Чым дыспансерызацыя адрозніваецца ад звычайнага паходу да ўрача? Каму, калі і як часта трэба яе праходзіць? На гэтыя і іншыя пытанні ў газеце "Зара" адказвае галоўны ўрач УАЗ "Бешанковіцкая ЦРБ" С. А. Рошчына.

Даведка "Зары":

29 чэрвеня бягучага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін", якім карэкціруецца Працоўны кодэкс з улікам практыкі яго прымянення. Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца вызваленне наймальнікам работніка ад работы для праходжання ім дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заработку.

Колькасць прадастаўляемых дзён залежыць ад узросту супрацоўніка. Для работнікаў ва ўзросце да 40 гадоў - адзін дзень раз у тры гады, для работнікаў старэйшых за 40 гадоў (калі яны не дасягнулі пенсійнага ўзросту) - на адзін дзень штогод. Тым, хто дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу пяці гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчынам старэйшым за 53 гады і мужчынам старэйшым за 58 гадоў) — на два дні штогод.

Змяненні ў Працоўны кодэкс Беларусі ўступяць у сілу з 1 студзеня 2024 года.
Вярнуцца