Навіны раёна
23 кастрычніка 2019 года
Дзень прызыўніка прайшоў у Бешанковічах
22 кастрычніка ў раёне адбылося святочнае мерапрыемства - Дзень прызыўніка. Вінаватымі ўрачыстасці сталі 37 юнакоў, якім трэба будзе папоўніць шэрагі вайскоўцаў у восеньскі прызыў. Адпраўка маладога папаўнення на службу ва Узброеныя Сілы будзе праходзіць з 18 па 28 лістапада. Маладыя прыдзвінцы будуць служыць у дэсантных злучэннях сіл спецыяльных аперацый, воінскіх частках спецыяльнага прызначэння i iншых вайсковых частках Узброеных Сіл, спецыяльных міліцэйскіх частках унутраных войскаў, органах пагранічнай службы.
Па традыцыі ў ваенным камісарыяце хлопцам уручылі позвы. Затым прызыўнікоў ушаноўвалі ў раённым Цэнтры культуры. У гэты дзень са сцэны РЦК прагучала нямала віншаванняў і пажаданняў будучым абаронцам Айчыны. Са словамі пажаданняў выступіў ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А.М.Савіч. Павіншавалі юнакоў таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.А.Пясецкая і благачынны цэркваў Бешанковіцкага акругі іерэй Мікалай Кісель.