Навіны раёна
12 мая 2022 года
Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіч правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць"
13 і 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіч правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць".
Галоўныя мэты мерапрыемства - папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, зніжэнне цяжкасці наступстваў у выніку ўчынення ДТЗ па віне вадзіцеляў мотатранспарту, асоб, якія не маюць права кіравання, а таксама знаходзяцца ў стане ап'янення, спынення парушэнняў правілаў абгону і хуткасных рэжымаў, а таксама папулярызацыя выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек падвышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Будзе праведзена адпрацоўка населеных пунктаў, аўтамабільных дарог з выкарыстаннем формы галоснага, негалоснага і змешанага кантролю. Так што, будзьце пільныя!
Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі таксама рэкамендуе прадастаўляць відэафайлы ў падраздзяленні ДАІ з відэарэгістратараў, якія зафіксавалі факт не прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на пешаходных пераходах, якія не рэгулююцца. Таксама, аб фактах знаходжання на праезнай частцы ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў стане ап'янення, інфармацыю неабходна неадкладна перадаваць у РАУС. Не будзьце абыякавымі! Унясіце свой уклад у забеспячэнне бяспекі дарожнага руху!