Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

8 кастрычніка 2021 года

Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковічаў правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечны маршрут»

Галоўнай мэтай акцыі стане папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў.

З пачатку 2021 года на дарогах Віцебшчыны зарэгістравана 10 аварый, у якіх 1 дзіця загінула, 9 дзяцей атрымалі раненні.
Даведачна:
Раніцай 2 сакавіка ў Віцебску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе па вуліцы Максіма Горкага 60-гадовы кіроўца «Geely» здзейсніў наезд на 16-гадовую дзяўчыну. Пешахода даставілі ў рэанімацыю, дзе праз час яна памерла.
6 кастрычніка каля 5 гадзін вечара на 6 км аўтадарогі «Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы» кіроўца «Ford Galaxy» здзейсніў наезд на 17-гадовага пешахода. Малады чалавек перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. З атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелага даставілі ў бальніцу.
Раніцай 7 кастрычніка ў Наваполацку пацярпела 10-гадовая дзяўчынка. Пешаход пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, што ў раёне прыпынку «Гасцініца Нафтан». У гэты момант  на яе здзейсніў наезд кіроўца «Geely». Пацярпелую шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.

Супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць узмоцнены кантроль выканання Правілаў дарожнага руху пры праездзе і пераходзе пешаходных пераходаў.
Вярнуцца