Навіны раёна
30 кастрычніка 2023 года
Энергагазінспекцыя нагадвае: беражыце цяпло!
У сувязі з паніжэннем тэмператур вонкавага паветра,
пытанні функцыянавання сістэм цеплазабеспячэння застаюцца для насельніцтва
аднымі з самых актуальных.
Грамадзяне, якія пражываюць у кватэрах і прыватных дамах, абавязаны памятаць - каб захаваць цяпло, неабходна загадзя ўцяпляць аконныя і дзвярныя праёмы ў пакоях, сачыць за станам шклення ў пад'ездах, шчыльнасцю зачынення ўваходных дзвярэй, дзвярэй у падвальные і паўпадвальные памяшканні, за прагрэвам ацяпляльных прыбораў, стаякоў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, размешчаных у месцах агульнага карыстання.
Пры выяўленні недахопаў і няспраўнасцяў, якія тычыцца ацяпляльных сістэм, грамадзяне павінны своечасова паведамляць ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік». Пры нерэагаванні эксплуатацыйнымі службамі на прынятыя заяўкі, інфармаваць мясцовыя інспекцыі органаў Дзяржэнергагазнагляду.
Таксама, неабходна памятаць, што з паніжэннем тэмпературы вонкавага паветра, тэмпература цепланасіцеля, якая падаецца кацельнямі, павялічваецца. Усярэдзіне ацяпляльных прыбораў (батарэі, канвектары, стаякі сістэмы апалу і гарачага водазабеспячэння) можа дасягаць высокай тэмпературы. Неасцярожнае дакрананне да ацяпляльных прыбораў, можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Не пакідайце дзяцей адных, якія граюць побач з ацяпляльнымі прыборамі. Пакаёвыя батарэі і рэгістры неабходна заўсёды ўтрымоўваць адчыненымі, сачыць за іх чысцінёй, падвяргаць штотыднёвай вільготнай уборцы. Пры выяўленні няспраўнасцяў ацяпляльнага прыбора: узнікненне расколін у корпусе, уцечкі цеплафікацыйнай вады – тэлефануйце ў жыллёва-эксплуатацыйную службу.
Сяргей Гурын, інспектар энергагазінспекцыі Віцебскага МРА"Зара"
Вярнуцца