Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

8 снежня 2023 года

Форум маладых спецыялістаў прайшоў у Бешанковічах

8 снежня ў Бешанковічах прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў, якія прыбылі па размеркаванні ў Бешанковіцкі раён у 2023 годзе, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта.
Пачалося мерапрыемства з мітынгу, прысвечанага гісторыка-патрыятычнаму праекту «Лічбавая зорка». Ён прайшоў ля Кургана Славы. Прысутныя аддалі даніну павагі абаронцам Айчыны, усім тым, хто цаной уласнага жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання, усклалі кветкі.
Каля Кургана Славы была ўсталявана стылізаваная таблічка з нанесеным QR-кодам, які дазваляе адсканаваць на тэлефон і прачытаць інфармацыю аб дадзеным помніку славы.
Ва ўрачыстай абстаноўкі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Гайко перадала па просьбе родных радавога Мікалая Апанасавіча Якімава знойдзеную пошукавым атрадам грамадскага аб'яднання «Віцебскі Рубеж» і прабіты куляй яго медаль «За баявыя заслугі» намесніку вайсковага коміста абароне (Шумілінскі раён) маёру Яўгену Гарнаку для наступнага захоўвання апошняй у архіве ваеннага камісарыята.
Працягнулася мерапрыемства ў райвыканкаме, дзе адбылася дыялогавая пляцоўка. Удзел у размове прынялі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў, намеснік пракурора раёна Віталь Дойлідаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Гайко, галоўны спецыяліст аддзела Таццяна Бажадомава, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вольга Фіешка, намеснік ваеннага камісара Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў па тэрытарыяльнай абароне (Шумілінскі раён) Яўген Гарнак і начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Ілля Мікалайчык. Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства Віталь Дойлідаў распавёў пра расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна.
Форум стаў выдатнай інфармацыйна-адукацыйнай, дыскусійнай пляцоўкай для асобаснага і прафесійнага развіцця маладых спецыялістаў, іх станаўлення і адаптацыі ў працоўных калектывах.
Вярнуцца