Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

14 снежня 2020 года

Галалёд стварыў масу нязручнасцяў жыхарам Бешанковіцкага раёна

11 снежня ў Беларусі з-за галалёдзіцы быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Абледзянелыя дарогі, тратуары, двары стварылі масу нязручнасцяў і жыхарам Бешанковіччыны.

   З самага ранку ў райцэнтры было ўсё пакрыта тоўстай коркай лёду: аўтамабілістам давялося падоўгу адскрабаць шыбы ў сваіх аўто, а пешаходы стараліся пазбягаць асфальту і тратуарнай пліткі, перасоўваючыся па заснежаных ці пакрытыхтравой участках. На барацьбу з галалёдам аператыўна выйшла тэхніка камунальнай і дарожнай службаў, але дробны дождж значна пагаршаў становішча спраў. Дзеянне псупрацьгалалёдных сумесяў дало эфект толькі бліжэй да поўдня. Разам з тым, санітарная служба яшчэ раз нагадвае кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, што ў адпаведнасці з пунктам 7.2 Санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў "Гігіенічныя патрабаванні да зместу тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый» тратуары і пешаходныя зоны, ганак і прыступкі будынкаў і збудаванняў у зімовы час павінны штодня і па меры неабходнасці ачышчацца ад снегу, наледзі і пасыпацца супрацьгалалёднымісродкамі, дазволенымі да ўжывання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры невыкананні суб'ектамі гаспадарання дадзенага патрабавання да адказных асобаў будуць прымацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

  Пешаходам і вадзіцелям ж варта памятаць: увага і асцярожнасць - галоўныя прынцыпы паводзінаў у галалёд.

"Зара"

Вярнуцца