Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 ліпеня 2023 года

Гаспадаркі Бешанковіцкага раёна атрымалі тры новыя збожжаўборачныя камбайны

   Гаспадаркі Бешанковіцкага раёна атрымалі тры новыя збожжаўборачныя камбайны вытворчасці ААТ "Гомсельмаш". Адзін з іх папоўніў машынна-трактарны парк КСВУП "ПалітаддзелецАгра".
Ключы ад новенькага камбайна атрымаў Яўген Апатаў (на здымку), які паспеў зарэкамендаваць сябе толькі са станоўчага боку. Мужчына працуе ў гаспадарцы сем гадоў, задзейнічаны на розных відах работ у залежнасці ад сезона. Адрозніваецца дысцыплінаванасцю, уменнем працаваць у камандзе і даводзіць пачатую справу да канца. Новы камбайн дазволіць працаўніку сяла дасягаць яшчэ большых вынікаў.
   - З боку дзяржавы мы адчуваем вялікую падтрымку. Абнаўленне тэхнікі — гэта добрая дапамога ва ўборцы ўраджаю, гэта новыя магчымасці і імпульс у працы. Цяпер вельмі адказны і напружаны перыяд, ад яго залежыць наш дабрабыт на ўвесь наступны год. Для хуткай уборкі ўраджаю патрэбна толькі добрае надвор'е, астатняе ўсё ёсць, - адзначыў дырэктар КСВУП "ПалітаддзелецАгра" Аляксандр Камовіч.
   У гэтым годзе сельгаспрадпрыемству трэба ўбраць 1630 га збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на раніцу 27 ліпеня, убрана 360 га, што складае 22%.
Вярнуцца