Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 жніўня 2023 года

Гісторыю краіны ў лічбах пішуць і статыстыкі Бешанковіцкага раёна

23 жніўня - Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Аб'ектыўная, актуальная і якасная інфармацыя, якую збіраюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі, - адзін з інструментаў эфектыўнага дзяржаўнага кіравання. Бо статыстыка адлюстроўвае не толькі эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны, але і дапамагае знайсці самыя перспектыўныя кропкі росту для паляпшэння якасці жыцця беларускіх грамадзян.
Тысячы даведак, табліц, бюлетэняў, зводак з бясконцымі лікамі і працэнтамі - гэта толькі бачная частка працы статыстыкаў. А нябачная - штодзённая карпатлівая праца і каласальная асабістая адказнасць, бо ад якасці інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці высноў залежаць правільнасць прымаемых на розных узроўнях кіраўніцкіх рашэнняў, перспектывы і вектар развіцця ўсіх сфер жыцця нашай краіны.
Калектыў аддзела статыстыкі Бешанковіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, якім кіруе Наталля Міхайлаўна Касарэўская, добра разумее гэта і робіць усё магчымае, каб сабраць актуальную і аб'ектыўную статыстычную інфармацыю аб эканамічным, сацыяльным, дэмаграфічным становішчы нашага рэгіёну, стане яго навакольнага асяроддзя, што ў канчатковым выніку. выніку закранае інтарэсы кожнага грамадзяніна Беларусі. Бо невыпадкова статыстыку называюць гісторыяй краіны ў лічбах.
Па матэрыялах газеты "Зара"
Вярнуцца