Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

2 сакавіка 2023 года

Інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» Аляксандр Дашкевіч – прафесіянал у сваёй справе

У сельскай гаспадарцы ёсць шмат спецыяльнасцей. У кожнай, каб дасягнуць поспеху, трэба быць прафесіяналам!

Бясспрэчным спецыялістам у сваёй справе з'яўляецца А. П. Дашкевіч, інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў ЗАТ "АСБ-Агра Наватар". Аляксандр Пятровіч з тых людзей, якім неабыякавы дабрабыт нашага раёна. Ён прыклад працавітага работніка, які прысвяціў жыццё сельскай гаспадарцы. Нездарма яго партрэт упрыгожвае раённую Дошку гонару.

"Дзелавы, прынцыповы, добры спецыяліст, які валодае аналітычным розумам", – так сказаў кіраўнік ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" А. В. Баранок пра Аляксандра Пятровіча. Ён у гэтай гаспадарцы працуе ўжо 37 год. Пасля заканчэння Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа мужчына працаваў механікам, а з 1991 года прыняты на пасаду інжынера па механізацыі працаёмкіх працэсаў. Усё тэхналагічнае абсталяванне і працэсы на фермах у Ржаўцы, Санніках, Чарнагосці трымаюцца на ім і яго брыгадзе, у якую ўваходзяць зваршчык і слесар. І вось на гэтай згуртаванай камандзе ляжыць адказнасць за бесперабойную працу тэхнікі і механізмаў. Бо ўсё мае звычай выходзіць са строю,  пастаянна патрэбныя запчасткі або абнаўленне, мадэрнізацыя.

Таму працаўнікі ведаюць кожную машыну, кожны мэханізм. А. П. Дашкевіч спаўна аддаецца рабоце.  Думае, хвалюецца, як раніцай зноў вярнуцца да працы, якую, адчуваецца па ўсім, ён сапраўды любіць…
Вярнуцца