Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 чэрвеня 2023 года

Якія мерапрыемствы будуць прымеркаваны да 79-й гадавіны з Дня вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

   Старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным 79-й гадавіне з Дня вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, будзе дадзены 25 чэрвеня. У гэты дзень на мемарыяльным комплексе «Узрэчча» пройдзе ўрачысты мітынг з удзелам дэлегацыі Себежскага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая па запрашэнні кіраўніцтва раёна прыедзе на Бешанковіччыну, каб паспаборнічаць у раённым турыстычным злёце. Пачатак мітынгу — у 11 гадзін.

  А 26 чэрвеня на ўзрэчанскай зямлі зноў збяруцца ўдзячныя нашчадкі. Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве чакаюць дэлегацыю Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. Да пачатку ўрачыстага мітынгу, запланаванага на «Узрэччы» на 12 гадзін, удзельнікі мерапрыемства здзейсняць аўтапрабег па памятных месцах. Яго адпраўным пунктам будзе Алея Герояў (каля музея). Адсюль калона аўтамабіляў кранецца ў шлях у 10 гадзін.
Вярнуцца