Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 чэрвеня 2022 года

Якія мерапрыемствы пройдуць у Бешанковіцкім раёне 22 чэрвеня

Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, памятныя мерапрыемствы пройдуць і ў Бешанковіцкім раёне:

4.00 - патрыятычная акцыя "Свечка памяці" каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бешанковічах з удзелам прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, навучэнскай моладзі, усіх жадаючых.

11.00 — на правым беразе Заходняй Дзвіны, ля памятнага знака, устаноўленага ў гонар байцоў і камандзіраў 186-й стралковай дывізіі, адбудзецца сумеснае мерапрыемства Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, у рамках якога пройдзе працоўная акцыя па ўладкаванні дарожнікаў з камянёў. Бешанковіцкага гета. А затым каля памятнага знака 186-й стралковай дывізіі адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя "Той самы першы дзень вайны".

Патрыятычную акцыю "Вянок памяці" правядуць школьнікі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры СШ №1 г. п. Бешанковічы.
Вярнуцца