Навіны раёна
4 жніўня 2023 года
Ярка, весела прайшло спартыўнае свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я!", прымеркаванае да святкавання Дня гарадскога пасёлка Бешанковічы
Праграма мерапрыемства была насычанай: удзельнікі спаборнічалі ў спрыце, хуткасці, уменні працаваць у камандзе.
Па выніках усіх спаборніцтваў перамагло сяброўства. Усе ўдзельнікі адзначаны памятнымі падарункамі ад Бешанковіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.