Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 лістапада 2020 года

Юныя фінансісты Бешанковіцкага раёна прынялі ўдзел у абласным этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці

У мінулую пятніцу адбыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Удзел у спаборніцтве прынялі і юныя прыдзвінцы.

Прыемным пачаткам конкурсу стала ўшанаванне лепшых фінансістаў раёна - уручэнне ім падарункаў ад ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «БПС-Сбербанк». Вучні СШ №1 г.п.Бешанковічы Юлія Бажадомава, Павел Бараноўскі, а таксама Уладзімір Гайсёнак з Бачэйкаўскай СШ у ліку 17 старшакласнікаў з розных устаноў адукацыі раёна ўдзельнічалі ў «бітве» юных фінансістаў і сталі пераможцамі раённага этапу спаборніцтва.

   Атрымаўшы свае заслужаныя ўзнагароды і пажаданні поспехаў, рабяты з галавой акунуліся ў заданні абласнога тура. Яны разбіраліся ў асабістых фінансах, наяўных грошах, зберажэннях, лічбавым банкінгу, страхаванні, падатках, інвестыцыях і мностве іншых тэм. У старшакласнікаў была усяго гадзіна, каб справіцца з тэстамі. Аднак, як прызналіся школьнікі, яны зусім не хваляваліся, таму што ўдзельнічалі ў алімпіядзе не ўпершыню і кожны ведаў, на што здольны. Ім нават спадабалася вырашаць фінансавыя задачы.

    Алімпіяда, пачынаючы з 2014-га, праходзіць у Беларусі штогод і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці. За гэты час свае веды змаглі праверыць каля 95 тыс. навучэнцаў, у тым ліку ў мінулым годзе - больш за 24 тыс. Старшакласнікаў з прыкладна 2,1 тыс. устаноў адукацыі.

   Лепшыя фінансісты прадставяць вобласць на заключным, рэспубліканскім, этапе спаборніцтваў, які пройдзе 18 снежня. На жаль, нашым землякам фартуна не ўсміхнулася, у фінал яны не прайшлі. Сярод прадстаўнікоў раёна лепшы вынік - 70 балаў - паказала Юлія Бажадомава.

"Зара"

Вярнуцца