Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 снежня 2020 года

Юныя танцоры Бешанковіцкай ДШМ заваявалі гран-пры VI конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Сузор'е Терпсіхоры».

Улічваючы эпідабстаноўку, спаборніцтва праводзілі дыстанцыйна. Таму васемнаццаць юных танцораў Бешанковіцкай ДШМ (кіруе імі В.А.Жукава) запісалі на відэа свае знакамітыя ў раёне «Мая сям'я» і «Funny dance», а затым адправілі запіс у Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці. Муза танца  спрыяла бешанковіцкім артыстам. Талент у спалучэнні з стараннай працай, трохі шанцавання - і вось яна, усмешка фартуны! Эстрадныя танцы выхаванцаў школы мастацтваў былі прызнаныя самымі-самымі.

Як і кіраўнік, мы вельмі рады і вельмі ганарымся хлопцамі. Такія конкурсы не толькі дапамагаюць развіваць і папулярызаваць харэаграфічнае мастацтва, але таксама фармуюць эстэтычны мастацкі густ у падрастаючага пакалення, выхоўваюць сцэнічную і глядацкую культуру. Прыемна, што з кожным годам мерапрыемства пашырае свае межы (пабіты рэкорд мінулага года: 338 удзельнікаў, 29 творчых калектываў), аб'ядноўваючы ўсё больш новых маладых талентаў, якія ствараюць сваёй фантазіяй дзіўны свет танца.
Вярнуцца