Навіны раёна
8 студзеня 2024 года
Канцэрт «Калядныя ўзоры» з нагоды светлага свята падарылі землякам работнікі культуры Бешанковіцкага раёна
У Новы год і Каляды, калі паветра
напоўнена чаканнем чараўніцтва і цуду, асабліва хочацца акунуцца ў атмасферу
радасці і весялосці. Менавіта такую магчымасць далі жыхарам раёна нашы
культработнікі.
7 студзеня ў Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт «Калядныя ўзоры» з удзелам народнага аркестра народных інструментаў. Павіншаваць прысутных са светлым святам Раства Хрыстова ў РЦК прыйшлі благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель і намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашоў. Аляксандр Іванавіч выканаў таксама ганаровую місію — уручыў дырэктару ДУА «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў», мастацкаму кіраўніку і дырыжору аркестра Алене Ядрэўскай за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё галіны культуры і ў сувязі з юбілейным днём нараджэння Падзяку старшыні.
Вярнуцца

Таленавітыя
музыканты парадавалі гледачоў віртуознай ігрой на разнастайных інструментах,
ствараючы атмасферу каляднага чараўніцтва і ўтульнасці. Святочны настрой у зале
падтрымлівалі салісты Валянціна Ушал, Людміла Цюлькова, Вікторыя Берасцень і
Таццяна Мясаедава.
Гэта было не
проста выступленне музыкантаў, салістаў, а сапраўдная магія гукаў, што
перанесла ўсіх прысутных у цудоўны свет зімовай казкі. У зале панавала
атмасфера цяпла і ўтульнасці, якую стваралі гледачы сваімі апладысментамі і
ўсмешкамі, атрымліваючы асалоду ад розных музычных твораў, якія былі выкананы
на вышэйшым узроўні.
«Зара»