Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

2 красавіка 2024 года

Канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у Бешанковічах

Урачыста адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Бешанковічах — у раённым цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт "Мы разам" з удзелам старшакласнікаў дзвюх школ гарпасёлка.
Ад імя раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта са святам прысутнiчаючую ў зале моладзь павіншаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Генадзь Шведаў. Генадзь Міхайлавіч падкрэсліў, што абстаноўка вакол нашых краін, якая складваецца сёння, яшчэ раз пацвярджае — кансалідацыя на ўсіх пляцоўках Саюзнай дзяржавы дазваляе нам аператыўна і эфектыўна рэагаваць на ўвесь спектр сучасных выклікаў і пагроз, надзейна гарантуе бяспеку і стратэгічную стабільнасць. Беларусь і Расія ўзялі курс на глыбокую і ўсебаковую інтэграцыю, заснаваную на імкненні быць разам, жыць і дзейнічаць разам. Два брацкія народы даражаць традыцыямі дружбы, добрасуседства і даверу, якія прайшлі скрозь гады і выпрабаванні, беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Канцэртная праграма, падрыхтаваная сіламі работнікаў РЦК і дзіцячай школы мастацтваў, уключала ў сябе песні на беларускай і рускай мовах, якія ў чарговы раз нагадалі аб значнасці і важнасці садружнасці дзвюх дзяржаў.
"Зара"

 

Вярнуцца