Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 лютага 2019 года

Кастынг творчых калектываў для выступлення на адкрыцці II Еўрагульняў адбудзецца 21 лютага

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года адбудзецца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня.
Для арганізацыі шырокамаштабнага шоу на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейских гульняў Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, вызначанай Кіраўніком дзяржавы ў якасці генеральнага падрадчыка па падрыхтоўцы і правядзенні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейских гульняў, сумесна з замежным партнёрам ТАА «Арт Сіці 5» абвешчаны кастынг творчых калектываў для выступлення на адкрыцці II Еўрагульняў.

   Ён адбудзецца 21 лютага 2019 года з 9 да 13 гадзін на базе Мінскага гарадскога палаца культуры (вул. Маякоўскага, 129, г. Мінск). Для ўдзел у кастынгу на ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў запрашаюцца беларускія народныя калектывы, харэаграфічныя і балетныя групы.

  Патрабаванні да ўдзельнікаў: узрост ад 18 гадоў, сцэнічны вопыт, валоданне сучаснымі напрамкамі харэаграфіі. Звесткі пра калектывы, якія прыбываюць на кастынг (назва, кароткая даведка, колькасць чалавек, кантактная асоба), неабходна накіраваць у Міністэрства культуры не пазней 17 гадзін 19 лютага 2019 года.

Усе падрабязнасці - па тэлефоне +7 925 023 33 59 (Анастасія Ганчарук).
Вярнуцца