Навіны раёна
Кіпіць праца на палях ГП «ПолитотделецАгро»
Гарачае і сухое надвор’е спрыяе вядзенню «зялёнага жніва». Добрыя вынікі на корманарыхтоўцы паказваюць працаўнікі ДП «ПалітаддзелецАгра». На гэтым адказным участку тут задзейнічана 8 адзінак тэхнікі.
Касьбой займаюцца Сяргей Гусакоў і Яўген Апатаў, зграбаюць скошаную траву ў валкі Аляксей і Дзмітрый Аўчыннікавы, драбніць зялёную масу даручана Андрэю Аўчыннікаву, будучы корм да траншэй адвозяць Віктар Гарбачэўскі і Уладзімір Марозаў, трамбуе — Сяргей Радкевіч.
Дарэчы, зладжаны тандэм Андрэя Аўчыннікава і Уладзіміра Марозава адзін з самых лепшых у раёне. Імёны гэтых палітаддзельскіх працаўнікоў не раз былі на Дошцы гонару, устаноўленай рашэннем райвыканкама ў раённай газеце «Зара».
Усяго ў ДП «ПалітаддзелецАгра» запланавана ўбраць 1170 га траў першага ўкосу. На 22 чэрвеня было скошана 640 га, або 55% ад плана. Нарыхтавана 3823 тоны сенажу, ці 35%.
Працаўнікі вёскі разумеюць, што ідзе гарачая пара, і цяпер час вымяраецца не днямі, а гадзінамі. Назіраючы існуючы рытм працы на палітаддзельскіх палях, можна з упэўненасцю сказаць — жывёла зімой будзе сытая.