Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 сакавіка 2021 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна накіравала віншаванне жанчынам Бешанковіччыны з 8 Сакавіка

Паважаныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын!
Свет немагчыма ўявіць без жанчын. Многае ляжыць на вашых плячах. Вы знаходзіце сілы старанна працаваць на карысць грамадства, дасягаеце прафесійных вышынь нароўні з мужчынамі. Вашы веды, талент, энергія, актыўная жыццёвая пазіцыя ­даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах.
Вы яднаеце ў сабе пяшчоту і цвёрдасць, мудрасць і вечную маладосць душы, напаўняеце ўтульнасцю дом. Чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі свае выдатныя дзелавыя якасці, але і мяккасць, такт, тым больш гуманным будзе грамадства. Дзякуй за ­працавітасць, настойлівасць і аптымізм, за годнае выхаванне дзяцей, за тое, што ўмееце знайсці патрэбныя словы і ­падтрымаць у цяжкую хвіліну. Жадаем вам добрага здароўя, веры ў свае сілы, ­здзяйснення ўсіх жаданняў, міру і сямейнага дабрабыту! Няхай ва ўсім вам спадарожнічае поспех!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца