Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 снежня 2021 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна павіншавала прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання з Божым Нараджэннем

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання! Сардэчна віншуем вас з Божым Нараджэннем!

Гэта свята мае самыя добрыя пачуцці і намеры, служыць яднанню мільёнаў людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцей і гістарыных традыцый, неад’емнай часткай якіх з’яўляюцца ўзаемная павага і згода, міласэрнасць і клопат пра блізкіх.

Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір, спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту на доўгія гады!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца