Навіны раёна
30 чэрвеня 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе прадстаўнікоў эканамічнай сферы з прафесійным святам
Шаноўныя работнікі і ветэраны эканамічных службаў раёна! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Развітая і збалансаваная эканоміка — аснова поспеху раёна і ўсёй рэспублікі. На прадпрыемствах і ў арганізацыях Бешанковіччыны працуюць граматныя, высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць прымаць дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні, ацаніць абстаноўку на рынку тавараў і паслуг, зрабіць дакладны прагноз, правільна вызначыць стратэгію развіцця і размеркаваць рэсурсы.
Упэўнены, што вашыя веды, арганізаванасць і адказнасць і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу нашага раёна.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай шматгадовы вопыт, надзейны кадравы патэнцыял дапамагаюць вам у вырашэнні самых складаных задач!
Галiна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.