Навіны раёна
11 чэрвеня 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе прадстаўнікоў лёгкай прамысловасці з прафесійным святам
Шаноўныя работнікі і ветэраны працы лёгкай прамысловасці! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць – сацыяльна арыентаваная галіна эканомікі. Яе развіццё, накіраванае на забеспячэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі і павышэнне эфектыўнай вытворчасці, спрыяе ўстойліваму эканамічнаму росту рэгіёна і рэспублікі ў цэлым. Сёння цяжка ўявіць наш сучасны побыт без прадукцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Сучасныя швейныя, тэкстыльныя і абутковыя вырабы карыстаюцца нязменным попытам не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. Высокая канкурэнцыя і неабходнасць адпавядаць спажывецкім запытам патрабуюць укаранення новых тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчасцей і пашырэння асартыменту тавараў. Абапіраючыся на багаты назапашаны вопыт, працоўныя традыцыі, работнікі лёгкай прамысловасці Бешанковіччыны захавалі і прымножылі створаны за доўгія гады працы патэнцыял, выпускаюць якасную прадукцыю.
Асаблівыя словы падзякі ў гэты дзень ветэранам працы, якія заклалі сучасныя традыцыі працаваць на апярэджанне, забяспечваючы насельніцтва самымі неабходнымі і зручнымі таварамі.
Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, цікавых ідэй, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай поспех спадарожнічае ў рэалізацыі ўсіх намечаных планаў, а прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне.
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.