Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 мая 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе праваслаўных жыхароў са светлым святам Уваскрэсенне Хрыстова

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Светлы Вялікдзень — свята міласэрнасці, што ўсяляе веру ў самае лепшае і добрае, заклікае да здзяйснення высакародных спраў, звяртае да вечных маральных каштоўнасцяў, якія так неабходны чалавецтву сёння, і прыносіць у наша жыццё спачуванне і духоўную чысціню. У гэтыя выдатныя вясновыя дні сэрцы людзей напоўнены асаблівай радасцю і любоўю да бліжняга, надзеямі і шчырым жаданнем рабіць дабро.
Без духоўнасці немагчыма жыццё асобнага чалавека і грамадства. Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвяковых традыцый духоўна-культурнай спадчыны праваслаўя. Яно і сёння з’яўляецца асновай яднання нашага грамадства, дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды. Няма нічога больш важнага, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях.
Шчыра жадаем, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы шчасцем! Няхай Вялікдзень натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ўвасаблення высакародных задум. Моцнага здароўя вам, шчасця, міру і дабрабыту!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца